Сэр Джо́рдж Ге́нры Ма́рцін (; 3 студзеня 1926, Лондан, Вялікабрытанія — 8 сакавіка 2016, Уілтшыр, Англія, Вялікабрытанія) — англійскі аранжыроўшчык і кампазітар, вядомасць якому прынесла яго праца з гуртом The Beatles у 1960-я гады. Марціна часам называюць «пятым бітлом»: ён прадзюсіраваў усе кружэлкі афіцыйнай дыскаграфіі гурта, акрамя апошняй, якая выйшла ўжо пасля распаду гурта ў 1970 годзе. Апрача The Beatles Марцін таксама працаваў з асобнымі ўдзельнікамі гурта пасля яго распаду, а таксама з іншымі выканаўцамі (America, Ultravox, Селін Дыён, Джэф Бек, Элтан Джон). Камандор ордэна Брытанскай імперыі, рыцар-бакалаўр. У спісе 500 найвялікшых песень усіх часоў паводле часопіса Rolling Stone 24 песні, спрадзюсіраваныя Джорджам Марцінам, — больш, чым у любога іншага прадзюсара дадзенага спіса.

Крыніцы

Катэгорыя:The Beatles Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»