Аляксандр Аляксандравіч Каркатадзе (нар. , Брэст) — беларускі гісторык і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 16 лютага 1976 года ў горадзе Брэст.

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».

Працаваў навуковым супрацоўнікам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея; навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам філіяла «Музей «5-ы форт»» Мемарыяльныага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Дырэктар Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

Дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.

Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад горада Брэста і Брэсцкага раёна). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Член працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па дасягненні ЦУР; намеснік кіраўніка працоўнай групы па супрацоўніцтве з парламентам Султаната Аман; член працоўных груп па супрацоўніцтве з парламентамі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і Рэспублікі Сербія.

Член Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», нагрудным знакам адрознення органаў пагранічнай службы «За дапамогу органам пагранічнай службы».

Па выніках працы за 2021 год удастоены ганаровага звання «Чалавек года Брэсцкай вобласці» ў сферы культуры.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Аляксандра Каркатадзе на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:гісторыкі Беларусі