Электрычны выключальнік - двухпазіцыйны камутацыйны апарат з нармальна-растуленымі кантактамі, з ручным прывадам. Асноўнае прызначэнне - бытавыя электрычныя сеткі асвятлення (напружаннем звычайна 110 ці 220 В).

Для бытавога стацыянарнага выключальніка актуальна 2 канструктыўных выканання: для ўнутранай устаноўкі (убудоўваецца ў сцяну, для схаванай электраправодкі) або для знешняй устаноўкі (павярхоўны мантаж, усталёўваецца на сцяну, для адкрытай электраправодкі).

У цяперашні час у продажы з'явіліся выключальнікі з плаўным кіраваннем асветленасці (светарэгулятары, дымеры ці трымеры).

Матэрыялы Раней выключальнікі вырабляліся з фарфору (у версіі для павярхоўнага мантажу) і працавалі як паваротны перамыкач з паваротным механізмам. Пазней сталі выкарыстоўвацца больш трывалыя бакеліт і эбаніт. Сёння выключальнікі вырабляюцца з сучасных пластыкаў, такіх як полікарбанат або вогнеўстойлівы АБС.

Зноскі

Катэгорыя:Камутацыйныя апараты