Зломбаль () — штогадовае экстрэмальнае дабрачыннае аўтамабільнае ралі, якое бярэ пачатак у Польшчы. Назва ўтворана ад польскага слова «złom» («металалом»), што іранічна падкрэслівае характар аўтамабіляў-удзельнікаў, а «-bol» адсылае да знакамітых ралі накшталт Gumball 3000. Галоўная мэта ралі — збор сродкаў для дзіцячых дамоў Польшчы.
Гісторыя
Ідэя ралі ўзнікла ў 2007 годзе ў двух сяброў, якія вырашылі здзейсніць падарожжа на старым аўто і адначасова сабраць грошы для дзіцячых дамоў у Сілезіі. У першым заездзе ўдзельнічалі ўсяго два экіпажы, якія дасягнулі Монтэ-Карла. З цягам часу падзея набыла масавую папулярнасць і традыцыйна адбываецца штогод у ліпені, жніўні ці верасні. З часам першапачатковыя правілы змяніліся: фінішная лінія павінна знаходзіцца на адлегласці прыблізна 2500 км у розных напрамках ад Катавіц, месца фінішу выбіраецца па чарзе ў «цёплых» і «халодных» краінах. ГодКолькасць экіпажаўПункт прызначэнняСабрана сродкаў (PLN)Тэрмін правядзення20072Монтэ-Карла12 792,7712-15 кастрычніка 2007200813Монтэ-Карла37 631,554-7 верасня 2008200921Палярны круг43 989,084-8 ліпеня 20092010121Стамбул (Турцыя)172 328,334-7 верасня 20102011134Лох-Нес (Шатландыя)231 791,4223-27 ліпеня 20112012206Алімпія (Грэцыя)346 584,4215-19 верасня 20122013147Нордкап (Нарвегія)302 738,7310-14 жніўня 20132014401Льёрэт-дэ-Мар (Іспанія)676 736,9713-17 верасня 20142015392Перавал Стельвіа (Італія)734 868,0615-18 жніўня 20152016510Туніс — Палерма (Італія)1 070 953,1625 верасня −1 кастрычніка 20162017530Ноха (Іспанія)1 128 845,632-6 верасня 20172018836Сітонія (Грэцыя)1 866 050,131-5 верасня 20182019450Дублін (Ірландыя)1 322 255,6429 чэревеня-3 ліпеня 20192021431Залатыя пяскі (Балгарыя)1 286 791,7226 чэрвеня-2 ліпеня 20212022767Дамен (Албанія)2 997 962,543-6 верасня 20222023487Назарэ (Партугалія)2 746 654,461-6 ліпеня 20232024Атлантычная дарога (Нарвегія)3 342 199,3129 чэрвеня — 3 ліпеня 20242025Гірэсун (Турцыя)5-10 ліпеня 2025
Правілы і фармат ралі
Złombol — гэта не гонка на хуткасць, а выпрабаванне на трываласць. Арганізатары не аказваюць тэхнічнай дапамогі, таму рамонт у дарозе з’яўляецца неад’емнай часткай мерапрыемства. Маршрут пралягае па дарогах агульнага карыстання.
Асноўныя правілы: Да ўдзелу дапускаюцца толькі аўтамабілі, якія былі спраектаваны ці выраблены ў краінах былога сацыялістычнага лагера (напрыклад, FSO, ZAZ, Lada, Trabant, Škoda). Чым старэй і горш машына, тым больш павагі да яе ўладальніка. Кошт набыцця аўтамабіля не павінен перавышаць 1000 польскіх злотых, хоць дазваляюцца мадыфікацыі для павышэння бяспекі.
Удзельнікі ралі збіраюць грошы для дзяцей з дзіцячых дамоў, прадаючы рэкламныя плошчы на сваіх аўтамабілях. Кожная каманда павінна знайсці спонсараў, каб пераадолець мінімальны фінансавы парог для ахвяраванняў для дзяцей, устаноўлены статутам; калі неабходную суму сабраць не ўдаецца (у 2025 яна, напрыклад, складала 2800 польскіх злотых), каманда не дапускаецца да старту. Каманды падарожнічаюць выключна за свой кошт. Дазволеныя таксама дадатковыя ахвяраванні, без продажу рэкламных плошчаў. Мерапрыемства вядома сваей атмасферай таварыства, узаемадапамогі і з’яўляецца значнай падзеяй, якая аб’ядноўвае аўтааматараў, падарожнікаў і людзей, якія жадаюць паўдзельнічаць у дабрачыннасці.
Стартавым пунктам ралі традыцыйна з’яўляецца горад Катавіцы.
Спасылкі
Афіцыйная старонка ралі Старонка мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы Facebook
Зноскі
Катэгорыя:Ралі Катэгорыя:Дабрачыннасць Катэгорыя:Мерапрыемствы Катэгорыя:Аўтамабілі СССР