«Money (That’s What I Want)» () — вядомая песня, напісаная заснавальнікам лэйбла Tamla Беры Гордзі і Джэйні Брэдфард (Janie Bradford). Песня была ўпершыню выканана Барэтам Стронгам, у далейшым шматкроць перапявалася разнастайнымі выканаўцамі; да найвядомейшых кавер-версій можна аднесці версіі «The Beatles» і The Flying Lizards.

Версія «The Beatles»

Уключаючы гэтую песню ў свой другі альбом, гурт спадзяваўся паўтарыць завяршальны поспех кампазіцыі «Twist and Shout» (якой заканчваўся іх першы альбом). Запіс песні адбыўся 18 ліпеня 1963 года, агулам было зроблена 7 дубляў. Пазней, 30 ліпеня і 30 верасня, Джордж Марцін дазапісаў партыю фартэпіяна.

Да запісу песня знаходзілася ў канцэртным рэпертуары гурта каля двух гадоў — вядома, што яна была адной з песень, якія выконваліся гуртом на праслухоўванні ў лэйбла Decca Records 1 студзеня 1962 года (дадзены запіс быў апублікаваны на малавядомай неафіцыйнай кружэлцы The Complete Silver Beatles, выпушчанай у верасні 1982 года лэйблам Audio Fidelity). У далейшым гурт неаднаразова выконваў гэтую песню для радыё BBC. Жывое выкананне гэтай песні ў Стакгольме ў кастрычніку 1963 года было ўключана ў альбом Anthology 1.

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя Джордж Марцін — фартэпіяна

Песня была ўключана таксама ў міні-альбом All My Loving, які выйшаў 7 лютага 1964 года.

Крыніцы

Літаратура Музычныя альманахі, даведнікі і энцыклапедыі:

Спасылкі

Катэгорыя:The Beatles