Прэсненскі раён () — раён у Маскве, размешчаны ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе. Раёну адпавядае ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне муніцыпальная акруга Прэсненская.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца шмат заводаў і фабрык (паступова ажыццяўляецца іх вывад з тэрыторыі), Дом Урада РФ, буйныя дзелавыя комплексы (Масква-Сіці, Цэнтр міжнароднага гандлю).
Раней Краснапрэсненскі раён быў адным з найбольш індустрыяльна развітых раёнаў Масквы. З прычыны будаўніцтва бізнес-цэнтра «Масква-Сіці» і праграмы вываду прадпрыемстваў з цэнтра горада акруга губляе свой прамысловы патэнцыял.
Створаны ў 1991 годзе з Краснапрэсненскага раёна. Насельніцтва
Катэгорыя:Раёны Масквы