«Slow Down» — песня ў форме 24-тактавага блюзу, напісаная і запісаная Лары Уільямсам. Выпушчаная на сінгле ў 1958 годзе, стала хітом у жанры «рытм-н-блюз», паўплывала на рост папулярнасці рок-н-ролу ў той час. Сінгл (на хуткасць 45 абаротаў на хвіліну), запісаны Уільямсам у 1958 годзе, уключаў «Dizzy Miss Lizzy» на баку «А» і «Slow Down» на баку «Б». Абедзве песні неаднаразова ў далейшым выконваліся ў кавер-версіях іншымі артыстамі, у тым ліку The Beatles выпусцілі іх запісы, адпаведна, у 1965 і 1964 гадах.
Версія The Beatles The Beatles выконвалі кавер-версію песні ў сваіх выступах і раней за 1964 год, калі нарэшце 1 чэрвеня 1964 года запісалі песню і 19 чэрвеня 1964 года выпусцілі яе ў Вялікабрытаніі на міні-альбоме Long Tall Sally. Крыху пазней, таксама ў 1964 годзе, песня была выпушчана і ў ЗША: у ліпені 1964 — на альбоме Something New, у жніўні 1964 — на баку «Б» сінгла «Matchbox», які ўзняўся да 25-го месца ў чарце Billboard Hot 100. Песня ў запісе The Beatles увайшла таксама ў іх зборнікі Past Masters, Volume One (1988) і Live at the BBC (1994) (у апошні — у версіі, запісанай 16 ліпеня 1963 года ў BBC Paris Theatre у Лондане).
Музычны крытык Іэн Макдональд крытыкаваў выкананне The Beatles гэтай песні як «адну з найменш удалых кавер-версій у дзейнасці The Beatles», адсутнасць «фундаменту, драйву і асновы згуртаванасці» () і ўказваў, што «гітарнае сола [Ленана] нязручнае, і руйнуецца баланс гуку». Ён таксама ўказвае на след неахайнага рэдагавання запісу, дзе на 1:14 (1 хвіліна 14 секунд ад пачатку) на імгненне знікаюць гучанне як фартэпіяна, так і бас-гітары Мак-Картні. Рынга Стар таксама, як можна пачуць, губляе рытм падчас песні ().
Склад удзельнікаў запісу Джон Ленан — вакал, сола-гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара Джордж Харысан — рытм-гітара Рынга Стар — барабаны Джордж Марцін — фартэпіяна (дададзена да запісу 4 чэрвеня 1964 года)
Крыніцы
Катэгорыя:The Beatles