A Hard Day’s Night () — трэці студыйны альбом брытанскага рок-гурта The Beatles. Большасць песень альбома была напісана адмыслова для аднайменнага фільма, у якім удзельнікі гурта сыгралі саміх сябе. Сувязь з фільмам адлюстравана на вокладцы альбома, дзе твары музыкантаў паказаны ў выглядзе кадраў кінастужкі. Альбом A Hard Day’s Night стаў першым альбомам The Beatles, на якім не было прадстўлена ніводнай запазычанай песні — усе песні былі напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні. Альбом дасягнуў першага месца ў брытанскім нацыянальным хіт-парадзе і трымаўся на вяршыні амаль паўгода.

Дзве песні з альбома — «A Hard Day’s Night» і «Can’t Buy Me Love» — былі выпушчаны ў Вялікабрытаніі ў фармаце сінглаў і таксама дасягнулі першага месца ў хіт-парадзе сінглаў.

Пра альбом Назва фільма, альбома і загалоўнай песні паходзіць з абмоўкі Рынга Стара. Аднойчы, на выхадзе са студыі пасля доўгай працы, ён заўважыў, што быў даволі цяжкі дзень, вымавіўшы гэта як «It’s been a hard day…», але, убачыўшы ў гэты момант, што на дварэ даўно ўжо цёмна, скончыў фразу: «…’s night!» — што ў сукупнасці па-англійску атрымалася крыху коснаязыка і спачатку рассмяшыла музыкантаў. У Рынга часта здараліся падобныя незвычайныя абмоўкі, якія Джон Ленан заўсёды запісваў; у прыватнасці, дадзеную ён выкарыстаў у сваёй кнізе In His Own Write. Аднойчы рэжысёр Дзік Лестэр прапанаваў выкарыстаць гэтую абмоўку ў якасці назвы фільма, і наступнай раніцай Джон Ленан прыйшоў у студыю з чарнавым варыянтам песні, якая пачыналася з «It’s been a hard day’s night…». Песня была хутка дапрацавана Ленанам і Мак-Картні і стала загалоўнай для фільма і альбома.

Спіс кампазіцый

Амерыканская версія

Амерыканская версія альбома была выпушчана 26 чэрвеня 1964 года лэйблам United Artists Records у мона- (UAL-3366) і стэрэа- (UAS-6366) варыянтах. Альбом уключаў у сябе сем песень з саўндтрэка фільма: «A Hard Day’s Night», «Tell Me Why», «I’m Happy Just to Dance With You», «I Should Have Known Better», «If I Fell», «And I Love Her» і «Can’t Buy Me Love». Таксама была дададзена песня «I’ll Cry Instead», якая хаця першапачаткова і прысутнічала ў саўндтрэку фільма, але была выразана адтуль у апошнюю хвіліну. У амерыканскую версію альбома былі таксама ўключаны чатыры інструментальныя версіі песень Ленана і Мак-Картні, запісаныя аркестрам пад кіраўніцтвам Джорджа Марціна: «I Should Have Known Better», «And I Love Her», «Ringo’s Theme (This Boy)» і «A Hard Day’s Night». Як і ў альбомах, выдадзеных Vee-Jay і Capitol ў 1964 годзе, ёсць некаторыя адрозненні ў налепках на дыск («пятаках») у альбома, выпушчанага United Artists: на частцы накладу няверна напісаны назвы дзвюх песень — «Tell Me Why» напісана як «Tell Me Who», а «I’ll Cry Instead» як «I Cry Instead».

Альбом заняў 1-ю пазіцыю ў чарце Billboard 200 album chart і займаў яе 14 тыдняў − больш за любы альбом гэтага года.

Спіс кампазіцый

Савецкая версія

У 1986 годзе кружэлка была выпушчана ў Савецкім Саюзе фірмай «Мелодия» пад назвай «Вечер трудного дня». У гэтай версіі альбома адсутнічала песня «When I Get Home», бо правы на перавыданне поўнага альбома каштавалі даражэй. Версія «I Should Have Known Better» у стэрэа і мона крыху адрозніваюцца. У ЗША (United Artists/Capitol) стэрэаверсія гэтай песні была змікшыравана з мона. У СССР гэтая песня выходзіла на міньёне ў мона (1 бок) «Любовь нельзя купить», «Серебряный молоток»; (бок 2) «Мадонна», «Я должен знать лучше». Песня «Я должен знать лучше» была выпушчана там з брытанскага стэрэаварыянта. Назвы гурта не было ўказана. Пад назвай песень былі ўказаны аўтары (Дж. Ленан і П. Мак-Картні).

Спіс кампазіцый

Удзельнікі запісу

Джон Ленан — вакал, бэк-вакал; рытм-гітара і акустычная гітара; губны гармонік; сола-гітара ў «You Can’t Do That»; піяніна ў «Things We Said Today» (выразана ў працэсе мікшыравання, але чуваць на запісе), тамбурын Пол Мак-Картні — вакал, бэк-вакал; бас-гітара і піяніна; акустычная гітара ў песні «I’ll Be Back» Джордж Харысан — сола-гітара (шасці- і дванаццаціструнная гітары); акустычная і класічная гітары; бэк-вакал; вядучы вакаліст на трэку «I’m Happy Just to Dance with You»; клаве ў «And I Love Her» Рынга Стар — ударныя, каўбел, маракас і бубен

Запрошаны музыкант Джордж Марцін — піяніна

Крыніцы

Літаратура

Гл. таксама Каментарыі The Beatles да кожнай песні альбома (Beatles comments on each song) Даныя пра запіс і заўвагі аб мона/стэрэа-міксах і рэміксах (Recording data and notes on mono/stereo mixes and remixes)

Катэгорыя:The Beatles