«ВТБ Арэна» () — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у Маскве, які ўключае ў сябе футбольную і хакейную арэну, пабудаваны на месцы знесенага стадыёна «Дынама». Размешчаны ў раёне Аэрапорт, Паўночнай адміністрацыйнай акругі Масквы.

Стадыён пад адным дахам аб’ядноўвае дзве арэны: Цэнтральны стадыён «Дынама» імя Льва Яшына (умяшчальнасць падчас футбольнага матча — 25 716 чалавек, умяшчальнасць падчас канцэрта — да 33 000 чалавек) і ўніверсальную «ВТБ Арэну» ім. Аркадзя Чарнышова. Пад спартовай часткай стадыёна размешчаны гандлёвы цэнтр «Арэна Плаза» і падземная паркоўка на больш за 719 машына-месцаў.

Быў пабудаваны як частка праекта «ВТБ Арэна парк», які ўключае таксама жылы комплекс, бізнес-цэнтр і гатэль.