«Таксіст» () — амерыканская псіхалагічная драма ў стылі неануар 1976 года, пяты паўнаметражны фільм, зняты Марцінам Скарсэзэ паводле сцэнарыя Пола Шрэдэра. Дзеянне фільма адбываецца ў маральна разбэшчаным Нью-Ёрку пасля вайны ў В’етнаме. Роберт Дэ Ніра грае ветэрана марской пяхоты і таксіста Трэвіса Бікла, чый псіхічны стан пагаршаецца праз тое, што ён працуе па начах у горадзе. У фільме таксама здымаліся Джодзі Фостэр, Сібіл Шэперд, Харві Кейтэль, Пітэр Бойл, Леанард Харыс і Альберт Брукс (у сваёй першай ролі ў паўнаметражным фільме).
Паглядзеўшы «Не той чалавек» (1956) і «Вялікі ўсплёск» (1973), Скарсэзэ хацеў, каб фільм падаўся гледачам сном. Здымкі распачаліся ўлетку 1975 года, і акцёрам давялося скараціць ганарары, каб праект мог быць завершаны пры яго невялікім бюджэце ў 1,9 мільёна долараў.
Для саўндтрэка Бернард Херман напісаў тое, што стала яго апошняй партытурай. Музыка была скончана ўсяго за некалькі гадзін да яго смерці, і фільм прысвечаны яму.
Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1976 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1976 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Марціна Скарсэзэ Катэгорыя:Фільмы пра Нью-Ёрк Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы Columbia Pictures Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)