Рыгор Васілевіч Пратасавіцкі (нар. , Клесава, Сарненскі раён, Ровенская вобласць, Украінская ССР) — беларускі гаспадарчы дзеяч, дзяржаўны службовец і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 24 лістапада 1961 года ў пасёлку Клесава Сарненскага раёна Ровенскай вобласці Украінскай ССР.
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў інжынерам-электрыкам калгаса «XIX партз’езд» Столінскага раёна; другім, першым сакратаром Столінскага райкама ЛКСМБ; намеснікам старшыні Столінскага гарвыканкама; загадчыкам аддзела па рабоце з моладдзю, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Столінскага райвыканкама.
Старшыня Столінскага райвыканкама.
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.
Узнагароды Мае Падзяку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1961 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці Катэгорыя:гаспадарчыя дзеячы Беларусі