Валерый Валер’евіч Мацкевіч () — беларускі палітык, грамадскі дзеяч і прадпрымальнік. З канца 1990-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у дэмакратычных рухах, быў адным з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі «Малады фронт». У кастрычніку 2023 года прызначаны кіраўніком апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Біяграфія У 2007 годзе скончыў Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2009 годзе атрымаў дыплом магістра ў Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце па спецыяльнасці «Публічная палітыка».

У 2012 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасці і сфакусаваўся на прадпрымальніцтве. Займаўся кіраваннем мінскай школы прадпрымальнікаў для падлеткаў «Спадчына 21» (з рус.: «Наследие 21»).

Пасля выбараў прайшоў 2020 года праз зняволенне ў жодзінскай турме і Акрэсціна. У кастрычніку 2020 года, асцярагаючыся арышту, прайшоў 40 кіламетраў праз палескія балоты і лясы, каб патрапіць ва Украіну.

Грамадская і палітычная дзейнасць

Займаецца палітычным актывізмам з 1999 года. У 16 год удзельнічаў у Маршы Свабоды, на якім пазнаёміўся з Паўлам Севярынцам. Былы намеснік старшыні моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». Удзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях падчас выбараў 2001, 2006 і 2010 гадоў. У 2007 годзе балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў.

У 2020 годзе прымаў удзел у выбарчым штабе Валерыя Цапкалы. У ім займаўся распрацоўкай стратэгіі агітацыйнай кампаніі.

Член Каардынацыйнай рады першага, другога і трэцяга скліканняў. У кастрычніку 2023 года прызначаны Святланай Ціханоўскай кіраўніком апарату Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Асабістае жыццё Евангельскі хрысціянін.

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Катэгорыя:Члены фракцыі Еўрапейскі выбар