Андрэй Генадзевіч Шышкін (нар. , Рагачоў) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 7 мая 1972 года ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.

Скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Служыў у ваенна-марскім флоце СССР. Працаваў карэспандэнтам, рэдактарам аддзела гарадскога жыцця рэдакцыі рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова»; намеснікам, выконваючым абавязкі галоўнага рэдактара гэтай установы. Галоўны рэдактар рэдакцыі газеты «Свабоднае слова».

Член Беларускага саюза журналістаў, абіраўся членам рады гэтай арганізацыі; быў дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Рагачоўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі, Міністэрства інфармацыі, Рагачоўскага райвыканкама, Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў, «Беларускага саюза журналістаў», Гомельскай абласной арганізацыі «Белай Русі»; адзначаны нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі» і інш..

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Журналісты Беларусі