«I Should Have Known Better» () — песня англійскага рок-гурта The Beatles, напісаная Джонам Ленанам. Песня ўвайшла ў саўндтрэк да фільма «Вечар цяжкага дня», а таксама ў аднайменны студыйны альбом A Hard Day's Night. Песня ўваходзіла ў рэпертуар канцэртаў гурта ў 1964 годзе.

Аркестравая версія песні, запісаная пад кіраўніцтвам Джорджа Марціна, з'яўляецца на «A»-баку амерыканскай версіі альбома.

Пра стварэнне песні У студзені 1964 года, падчас трохтыднёвых гастроляў у Тэатры Алімпіі ў Парыжы, The Beatles упершыню сустрэліся з вядомым амерыканскім спеваком і паэтам-песеннікам Бобам Дыланам. Пасля набыцця копіі аднаго з альбомаў Дылана, The Freewheelin' Bob Dylan, музыканты сталі часта выконваць песні з гэтай кружэлкі. Амерыканскі журналіст Эл Аронавіц прадставіў «The Beatles» Дылану падчас іх візіту ў Нью-Ёрк у лютым 1964 года. Дылан аказаў вялікі ўплыў на творчасць брытанскіх музыкантаў і ў прыватнасці на Джона Ленана. Ленан нават пачаў пераймаць Гекльберы Фіну, носячы кепку вядомага літаратурнага героя, якога згадваў у сваёй творчасці Дылан. Адным з пладоў гэтага «шалёнага захаплення» музыкай Дылана (як яго назваў брытанскі музычны крытык Іэн Макдональд) была песня «I Should Have Known Better». Пол Мак-Картні расказваў, што ў песень Дылана былі «выдатныя тэксты», а Ленан неаднаразова адзначаў, што музыка Дылана натхніла яго на напісанне больш значных тэкстаў.

Запіс Першы запіс песні адбыўся 25 лютага 1964 года на студыі EMI Recording Studios. Былі запісаны тры версіі песні, але толькі апошняя была афіцыйна выпушчана. Падчас другога запісу песні сесія была перапынена, бо Ленан упадаў у істэрыку падчас ігры на гармоніку. Песня была перазапісана на наступны дзень, пасля таго як былі зроблены некаторыя змены ў аранжыроўцы кампазіцыі.

Сярэдзіна песні, якая складаецца з шаснаццаці тактаў, паказвае зусім новае гучанне гітары Rickenbacker 360/12 Джорджа Харысана.

Выпуск Вялікабрытанія У Вялікабрытаніі «I Should Have Known Better» увайшла ў трэк-ліст альбома A Hard Day's Night, выпушчаны 10 ліпеня 1964 года. У тыя гады песня не была выпушчана ў фармаце сінгла, і толькі ў 1976 годзе песня была выпушчана сінглам (як «Б»-бок сінгла «Yesterday»).

ЗША У ЗША выпуск «I Should Have Known Better» адбыўся 13 ліпеня 1964 года (як «Б»-бок сінгла «A Hard Day’s Night»). У частцы кантракту на фільм United Artists Records набывалі правы на альбом, які пастаўляецца на амерыканскі рынак. Кампанія выпусціла альбом-саўндтрэк да фільма 26 чэрвеня 1964 года з васьмю песнямі The Beatles і чатырма інструментальнымі тэмамі. «I Should Have Known Better» была выканана ў адным з першых эпізодаў фільма і ўвайшла ў альбом-саўндтрэк з аднайменнай назвай. Праз месяц «Capitol Records» выпусцілі альбом-кампіляцыю Something New, уключыўшы частку песень з брытанскай версіі A Hard Day’s Night, якія не былі выкарыстаны ў фільме.

Песня «I Should Have Known Better» пазней увайшла ў вядомы альбом-кампіляцыю Hey Jude, выпушчаны праз пяць гадоў пасля выпуску песні.

Кантынентальная Еўропа «I Should Have Known Better» была выпушчана ў фармаце сінгла ў многіх кантынентальных еўрапейскіх краінах, уключна з Заходняй Германіяй, дзе дасягнула 6-й пазіцыіПаказчыкі ў музычных хіт-парадах Заходняй Германіі ., і Нарвегіяй, дзе дасягнула 1-й пазіцыіПаказчыкі ў музычных хіт-парадах Нарвегіі на сайце beatlesclub..

У фільме «Вечар цяжкага дня» Песня гучыць у сцэне ў купэ цягніка. Сцэна ў сапраўднасці здымалася ў мікрааўтобусе, а каб стваралася ўражанне цягніка на хаду, члены здымачнай групы расхіствалі яго.

Ацэнкі У сваім даведніку па песнях The Beatles Джон Робертсан адзначыў, што «песня была выбудавана на прасцейшай гармоніі двух гітарных акордаў з дадаткам губнога гармоніка, але ў ёй быў запал, які крануў усё, што The Beatles запісвалі той п'янлівай вясной 1964 года».

Сам Ленан адносіў свой твор да звычайных песень без нейкага сэнсу.

Склад удзельнікаў запісу Джон Ленан — вакал, акустычная рытм-гітара, гармонік Пол Мак-Картні — бас-гітара Джордж Харысан — 12-струнная гітара Рынга Стар — барабаны

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі The Beatles — I Should Have Known Better (відэаролік) на сайце YouTube Акорды песні «I Should Have Known Better»

Катэгорыя:The Beatles