Алег Міхайлавіч Слінько (нар. , в. Азяраны, Дзятлаўскі раён) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 4 верасня 1975 года ў вёсцы Азяраны Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў заатэхнікам-селекцыянерам, начальнікам участка свінакомплексу, кіраўніком аддзялення саўгас-камбіната «Зара». Дырэктар гэтага прадпрыемства.
Быў дэпутатам Гомельскага абласнога і Мазырскага раённага Саветаў дэпутатаў 28-га склікання.
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:гаспадарчыя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання