Цэп — прасцейшая драўляная прылада для малацьбы збожжа. Складаецца з гладка выструганай палкі — цапільна (даўжыня 1,2—2 м, дыяметр 2,5—4 см) і біча (даўжыня 45—95 см, дыяметр 3,5—5 см), рухома змацаваных паміж сабой.

Звычайна біч быў круглы з патаўшчэннем на канцы. Цапільна рабілі з лёгкіх парод (хвоі, ляшчыны), біч — з цвёрдых парод дрэва (дубу, грабу).

Спосабы мацавання біча да цапільна: гужавы, альбо гужыкам (у паўночных, паўднёва-ўсходніх, усходніх, цэнтральных, радзей у заходніх раёнах); з дапамогай адной ці двух капіц (паўднёва-ўсходнія, паўднёва-заходнія і цэнтральныя раёны); пятліцавы (паўднёва-заходняе Палессе); хамуцікам (паўднёва-ўсходнія, цэнтральныя раёны).

Крыніцы

Катэгорыя:Сельскагаспадарчыя інструменты