Кліны́ (, ) — былая вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Каменкаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзілася за 2,5 км ад Слаўгарада. Побач з дарогай .
Бліжэйшыя населеныя пункты Благадаць, Гайшын, Дубна, Рудня і інш.
Праз вёску цячэ ручай, левы прыток ракі Галуба. На захад ад вёскі цячэ рака Сож. Паблізу Блакітная крыніца.
Гісторыя У 1910 годзе ў Старынскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, 23 двары, 195 жыхароў (90 мужчын, 105 жанчын), на рацэ Галуба.
У складзе Каменкаўскага (Каменскага) сельсавета Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці.
У складзе саўгаса «Памяць Фрунзе».
У 1943 годзе падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была разбурана.
23 мая 1945 года Прапойскі раён перайменаваны ў Слаўгарадскі раён. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна.
Пасля аварыі на ЧАЭС вёска расселена.
Насельніцтва
1910 год — 23 двары, 195 жыхароў 1940 год — 47 дамоў, 236 жыхароў
Славутасці
Блакітная крыніца — гідралагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, зацверджаны ў 1985 годзе. У 2016 годзе Блакітная крыніца атрымала статус дзяржаўнай прыродаахоўнай установы. Крыніца ўяўляе сабой невялікае возера з цёмна-сіняй ніколі не замярзаючай вадой. Пад ім на глыбіні 2,5 метра размешчаны кратэр, з якога і б’юць падземныя воды. Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітнай крыніцы» ўключана ў Дзяржаўны рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Памятны камень з выявай Кацярыны. Прысвечаны легендзе аб паходжанні Блакітнай крыніцы. Капліца святых пакутнікаў Макавеяў.
Крыніцы
Спасылкі Клины на карте Беларуси