Таццяна Іванаўна Пякуцька-Вабішчэвіч (нар. , Мінск) — беларуская літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія Нарадзілася ў 1980 годзе ў Мінску. У 1986—1997 гадах вучылася ў СШ № 131, якую закончыла з залатым медалём. У 2002 годзе скончыла з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2005 годзе — аспірантуру пры Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Працуе ў Інстытуце літаратуразнаўства з 2005 года, са студзеня 2012 года займае пасаду старшага навуковага супрацоўніка аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў.

У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Максім Багдановіч і станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі».

Навуковыя інтарэсы Асноўныя напрамкі даследаванняў: беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя, літаратурны канон, наіўная (інсітная) літаратура, літаратура і нацыябудаўніцтва, рэцэпцыя літаратурнага тэксту і гісторыя чытання, малавядомыя аўтары перыяду нашаніўства.

Узнагароды Лаўрэатка Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2011), узнагароджана граматай Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа за значны ўклад у развіццё беларускага коласазнаўства (2021).

Публікацыі Станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі (1900–1910-я гг.): фактары, механізмы, этапы. — Мінск: Беларуская навука, 2009. — 254 с.

Крыніцы

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі