Святая крыніца — крыніца ў аграгарадку Палессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.Святая криница в аг. Полесье (рас.). Праект «Родники Беларуси».

Апісанне Крыніца размешчана за 100 метраў на ўсход ад павароту з трасы Р38 (у межах аграгарадка — вуліца Савецкая) на вёску Балсуны, за домам № 7А.

Над крыніцай збудаваны драўляны зруб, вада з якога адводзіцца ў купель. Ручай, які выцякае з крыніцы, прыкладна праз 200 метраў упадае ў раку Каўпіту.

Крыніца шануецца мясцовымі жыхарамі як святая, асвечана праваслаўнай царквой.

Характарыстыкі вады Дэбіт: 30 л/хв. Якасць вады: паводле вымярэнняў, зробленых у маі 2019 года, якасць вады здавальняючая. Адзначана ўтрыманне нітратаў на ўзроўні 21,9 мг/дм³ пры гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі 22,4 мг/дм³. Астатнія паказчыкі ў норме.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі Святая крыніца ў аг. Палессе на сайце праекта «Родники Беларуси» (руск.)

Катэгорыя:Крыніцы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Культавыя крыніцы Беларусі Катэгорыя:Палессе (Чачэрскі раён)