Сэр Джэймс Эрык Драманд, пазней 16-ы граф Перт, (; 17 жніўня 1876 — 15 снежня 1951) — член палаты прадстаўнікоў ад Шатландыі (1941—1951), брытанскі дыпламат і першы Генеральны сакратар Лігі Нацый.

Біяграфія Зводны брат Уільяма Драманда, 15-га Графа Перта, Эрык Драманд нарадзіўся ў Паўночным Ёркшыры, Англія. Ён атрымаў адукацыю ў Ітане і пачаў сваю кар’еру ў Міністэрстве замежных спраў у 1900 годзе. У 1906 годзе стаў асабістым сакратаром лорда Эдманда Фіцморыса, намесніка дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў.

Драманд служыў у Лізе Нацый Генеральным сакратаром з 1920 па 1933 год, калі яго прызначылі паслом Вялікабрытаніі ў Італіі. У 1937 годзе пасля смерці свайго зводнага брата Эрык атрымаў у спадчыну тытул граф Перт і ўвайшоў у палату лордаў. У 1939 годзе Драманд вярнуўся ў Англію і падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці дарадцы ў Міністэрстве інфармацыі. З 1946 года і аж да сваёй смерці займаў пасаду намесніка кіраўніка Ліберальнай партыі ў Палаце лордаў.

Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Дыпламаты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паслы Вялікабрытаніі ў Італіі Катэгорыя:Генеральныя сакратары Лігі Нацый