Мажана () — назва саламянай лялькі ў заходнеславянскім, пераважна польскім, фальклоры, якая выкарыстоўваецца ў народных святах сустрэчы вясны.

Паходжанне Упершыню імя Мажаны было ўзгадана Янам Длугашам у XV ст. Ён атаесамляў яго з польскай назвай рымскай багіні ЦэрэрыJANA DŁUGOSZA Kanonika Krakowskiego DZIEŁA WSZYSTKIE — S. 39:

А паколькі ўлада лехітаў была заснавана ў велізарнай краіне, парослай лясамі і гаямі, якую старажытныя лічылі жыллём і зямлёй праўлення Дыяны; і яны ўяўлялі сабе Цэрэру маці і багіняй палявых культур, у якіх мела патрэбу краіна; таму Дыяна, якую на іх мове называлі Дзіеванай, і Цэрэра Марзана карысталіся ў іх асаблівай пашанай і павагай.

У XVI ст. Марцін Бельскі паведамляў пра народны звычай выкарыстання ідала МажаныЦыт. па RENATA HRYŃ-KUŚMIEREK, ZWALI TEGO BAŁWANA MARZANNA:

Наколькі я памятаю, у нашых вёсках дагэтуль існаваў звычай, калі ў Белую нядзелю падчас Вялікага посту тапілі ідала. Адзін з іх апранаў сноп канопляў або саломы ў чалавечае адзенне, якое ўся вёска несла да бліжэйшага возера або сажалкі, дзе збіралі адзенне і кідалі яго ў ваду, жартаўліва спяваючы: «Смерць корчыцца ля плота, шукае бяды» і г.д. Потым беглі дадому як мага хутчэй. Хто ў гэты час упаў або зваліўся, гэта была прыкмета таго, што ён памрэ ў гэтым годзе. Гэтага ідала называлі Мажана.

Марцін Бельскі атаесамляў Мажану с Марсам.

У XIX ст. этнографы выявілі ў разнастайных рэгіёнах Польшчы падобныя звычаі ўтаплення або спальвання саламянага пудзіла падчас вясновых свят, але назвы для пудзіла былі розныя. Значную ролю ў папулярызацыі назвы Мажана ў вясновым абрадзе адыгралі праца «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песні, музыка і танцы» Оскара Кольберга (1875 г.), энцыклапедычныя артыкулы Зыгмунта Глогера і Яна Карловіча.

У польскай фалькларыстыцы XX ст. паступова ўмацавалася думка, паводле якой Мажана — старажытная славянская багіняUrbańczyk, S. Dawni Słowianie. Wiara i kult / Stanisław Urbańczyk. — Wrocław, Warszawa, Kraków: Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1991. — S. 119, 176., што атаесамляецца з Марай, або Марэнай. Суадносна, звычай выкарыстання лялькі з такой назвай павінен адлюстроўваць дахрысціянскую традыцыю божага ўшанавання.

Абрад У мінулым народнае свята, падчас якога адбывалася ўтапленне або спальванне Мажаны, арганізоўвалася ў апошнюю вялікапостную нядзелю (так званую «белую нядзелю»), але ў наш час найчасцей праводзіцца 21 сакавіка.

Традыцыйная канструкцыя лялькі ўяўляе сабою каркас з доўгай палкі (больш за 2 м) з перакладзінай вышэй за сярэдзіну. Торс лялькі ўтварае мяшок, напоўнены саломай або сенам. Уверсе да палкі прымацоўваецца галава. У некаторых «мажан» рукі зроблены з вузкіх мяшкоў, таксама набітых саломай або сенам, звязаных ў суставах; яны млява звісаюць уздоўж тулава. Рухі лялькі нагадваюць гуллівы марш або танец, што залежыць ад асоб, якія маніпулююць ёю. Часцяком мажану апранаюць у народны строй пэўнага рэгіёна. Можа існаваць мужчынскі адпаведнік мажаны — мажанёк.

Падчас свята мажану носяць па вёсцы. У мінулым гэта суправаджалася пахавальнымі спевамі. У канцы свята мажану нясуць да вады, распранаюць, потым спальваюць, або топяць, або спачатку спальваюць, а пасля - топяць. Вясновае свята суправаджаецца іншымі рэгіянальнымі звычаямі, накшталт прынясення зяленых галінак, зборам ахвяраванняў, танцамі і г.д.

Асабістае імя Асабістае імя Мажана сустракаецца ў польскіх граматах з позняга сярэднявеччаSlownik staropolskich nazw osobowych. T. VIII. — Wroclaw etc., 1965—1987. III. 3. — S. 413, можа паходзіць ад імя Марыяна. У нашы дні рэдкае. У 2024 г. у Польшчы толькі 12 330 мелі асабістае імя МажанаImię kojarzone z rytuałem rozpoczynającym wiosnę. Nosi je 12 tys. Polek.

Крыніцы

Спасылкі Ewa i Leszek Gęca, Topienie Marzanny i Gaik scenariusz imprezy szkolnej Stefan Gełdon, Kukły uliczne, maszkary i inne wielkie lalki // MIŁOŚNIK TEATRU LALEK, Nr 14, 2010. — S. 1—17

Мажана Катэгорыя:Лялькі Катэгорыя:Фальклор Польшчы Катэгорыя:Божаствы еўрапейцаў