«Матэрыялы па археалогіі Беларусі» (МАБ) — навуковы зборнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прысвечаны археалагічным даследаванням у Беларусі і сумежных краінах. Выходзіць 1-2 разы на годІнфармацыйная карта перыядычнага выдання (PDF). Інстытут гісторыі НАН Беларусі.. Рэдакцыя знаходзіцца ў Мінску па вуліцы Акадэмічнай, 1. Галоўны рэдактар — кандыдат гістарычных навук В. Л. Лакіза.
Гісторыя Першы выпуск выйшаў у 1957 годзе, пасля чаго серыя спынілася. З 1999 года выданне адноўлена.
Змест У межах серыі друкуюцца манаграфіі і зборнікі артыкулаў па выніках археалагічнага вывучэння Беларусі і сумежных краін. Асобныя выпускі прысвячаюцца пэўным эпохам, праблемам, асобам выбітных археолагаў, а таксама ўтрымліваюць матэрыялы навуковых канферэнцый.
Бібліяграфічныя базы і індэксацыя Зборнік уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь, дзе могуць апублікоўвацца вынікі дысертацыйных даследаванняў па археалогіі, а таксама па гістарычных, біялагічных і медыцынскіх навуках (антрапалогія). Часопіс уключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ).
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка зборніка
Катэгорыя:Інстытут гісторыі НАНБ Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Беларусі