Феліцыян Данейка (каля 1730 — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў з роду Данейкаў (Дамейкаў) гербу «Сас».
Лоўчы інфлянцкі, дэпутат Галоўнага Літоўскага Трыбунала (1755), лоўчы лідскі (1756), суддзя земскі наваградскі (1765), прэзідэнт Наваградскага земства.
Двум сваім сынам Іосіфу і Тэадору пакінуў у спадчыну двор у Наваградку, вёскі Каросна, Цыневічы, Данейкі ў Новагародскім павеце, Пяцюлеўцы, Абрубы і Заполле ў Лідскім павеце. У Заполлі меў двор і карчму пры гасцінцы.
Унук Феліцыяна — Міхаіл Данейка (нар. 1801), выпускнік Віленскага ўніверсітэта, кандыдат філасофіі, быў членам таварыства філарэтаў.
Крыніцы
Спасылкі Заполле: экскурс з мінулага ў сучаснае — pawet.net
Катэгорыя:Суддзі земскія новагародскія