«Захад-2025» — сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, якія праходзілі ў Беларусі з 12 па 16 верасня 2025 года. Па афіцыйнай інфармацыі, вучэнні правяралі абараназдольнасць Саюзнай дзяржавы. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі на цэнтральных палігонах под Барысавам, а таксама было арганізавана ўзаемнае перамяшчэнне падраздзяленняў паміж дзвюма дзяржавамі. Гэта першыя вучэнні «Захад» пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Улады паведамлялі, што вучэнні пройдуць у глыбіні тэрыторыі Беларусі.
Беларусь афіцыйна заяўляла, што ў вучэннях прыме ўдзел 13 тысяч чалавек, што значна менш за аб’яўленую колькасць удзельнікаў вучэнняў «Захад-2021» — 200 тысяч чалавек. Аналітыкі адзначалі, што на ранейшых вучэннях «Захад» асноўныя лічбы часам прымяншалі сапраўдны маштаб актыўнасці; некаторыя каментатары меркавалі, што з улікам паралельных мерапрыемстваў колькасць удзельнікаў насамрэч большая.
Беларускія службовыя асобы паведамлялі, што ў межах вучэнняў адбудзецца навучанне прымяненню ядзернай зброі і практычныя заняткі з выкарыстаннем расійскага ракетнага комплексу «», які, як сцвярджаецца, здольны несці ядзерную зброю і мае з’явіцца ў Беларусі да канца 2025 года.
Па інфармацыі беларускага боку, у якасці наглядальнікаў былі запрошаны ўсе 56 дзяржаў, што далучыліся да АБСЕ, а таксама дадатковыя партнёры, у тым ліку акрэдытаваныя вайсковыя аташэ краін НАТА; адказы прапанавалася даць да 20 жніўня 2025 года.
Шматнацыянальныя вучэнні У вучэннях прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 20 краін, сярод якіх Беларусь, Бангладэш, Буркіна-Фасо, Конга, Малі, Індыя, Іран, Нігер і Таджыкістан. У якасці наглядальнікаў бралі ўдзел Камбоджа, Кітай, Куба, Казахстан, Манголія, М’янма, Нікарагуа, Паўночная Карэя, Пакістан, Сербія, Таіланд, ААЭ і Узбекістан.
Рэакцыя Аналітыкі ЕС папярэджвалі, што вучэнні «Захад-2025» маглі быць выкарыстаны для аказання ціску на ўсходнім флангу НАТА або служыць прыкрыццём для эскалацыі, хоць афіцыйна яны прадстаўляліся як абарончыя.
9 верасня 2025 года прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў, што Польшча закрые мяжу з Беларуссю апоўначы 11 верасня, спасылаючыся на патрабаванні нацыянальнай бяспекі ў сувязі з агрэсіўнай вайсковай тактыкай, якая меркавана будзе адпрацоўвацца непадалёк ад польскай мяжы ў час вучэнняў «Захад-2025». Міністр унутраных спраў Польшчы Марцін Кервінскі заявіў, што мяжа будзе зноў адкрыта толькі тады, калі ўрад упэўніцца, што пагроза для грамадзян Польшчы мінула. Беларусь асудзіла закрыццё мяжы як «злоўжыванне» геаграфічным становішчам Польшчы. 23 верасня паведамлена, што міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі падпісаў пастанову аб адкрыцці пагранпераходаў на граніцы з Беларуссю 25 верасняbelta.by.
Крыніцы
Катэгорыя:Беларуска-расійскія адносіны Катэгорыя:2025 год у Беларусі Катэгорыя:2025 год у Расіі Катэгорыя:Ваенныя вучэнні Беларусі Катэгорыя:Ваенныя вучэнні Расіі