Венцлаў Мікалаевіч або Вацлаў Мікалаевіч (каля 1490 — не пазней за 14 лютага 1560) — пісар гаспадарскі (1535—1561), сакратар каралеўскі (зг. 1557). Дзяржаўца скірстымонскі (зг. 1557) і расейнскі (зг. 1557).
Біяграфію Венцлава Мікалаевіча даследавалі ў межах гіпотэзы яго тоеснасці з Міхалонам Літвінам, выказанай Ежы Ахманскім у пачатку 1970-х гадоўOchmański J. Michalon Litwin i jego traktat o zwyczajach tatarów, litwinów i moskwicinów z polowy XVI w. // Kwartalnik Historyczny. 1976. № 4. — S. 765—783;, як сам Ахманскі, так і іншыя даследчыкі, у тым ліку Марцэлінас РочкаRočka М. Mykolas Lietuvis. Vilnius, 1988. і Эдмундас РымшаRimša E. Venclovas Agripa ir jo gimine (1: Kilme ir pirmtakai; 2: Agripu gimine) // Lietuvos TSR Mokslu Akademijos darbai. Ser. 1986. N. 1. (94). P. 63—75; N. 2 (95). Р. 72—83.. Гіпотэза Ахманскага стала навуковай канцэпцыяй, практычна нікім не аспрэчана і падмацавана значнай колькасцю ўскосных доказаў.
Імаверна, вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Ведаў «рускую», лацінскую і літоўскую мовы. Быў знаўцам права Вялікага Княства Літоўскага. Прынамсі 26 гадоў працаваў у Канцылярыі і меў дастаткова добрыя сувязі пры велікакняжацкім двары. Браў удзел у важных дыпламатычных місіях, як то пасольствы ў Маскву і ў Крым, перамовы з маскоўскімі пасламі ў Любліне ў 1554 годзе і іншае.
Восенню 1557 года загадам караля праводзіў аднаўленне меж гарадскіх зямель Менска, трохмільнага абшару вызначанага прывілеем 1499 года, бо ранейшыя дакументы яго апісання і зацвярджэння згарэлі ў пажары 1547 года і шляхта пачала захопліваць гарадскія землі Беларускі архіў. Т. 3. № 20. С. 18—23. Акт «аб’езду» датаваны 2 кастрычніка 1557 года, але праводзіўся ён працяглы час, бо ў прэамбуле акта згадана «устава подводная» якую Венцлаў Мікалаевіч выдаў Менску 4 студзеня 1558 годаБеларускі архіў. Т. 3. № 47. С. 72—75..
Сям’я Сын гаспадарскага баярына Мікалая Янавіча, які меў невялікі вотчынны маёнтак з дзвюх службаў у Мейшагальскім павеце. Венцлаў, імаверна, старэйшы сын і меў некалькіх братоў і сясцёр.
У першым шлюбе быў з Кацярынай Станіславаўнай (+ да 1537), невядомага паходжання, але напэўна даволі высокага сацыяльнага і маёмаснага стану, спадчына па ёй каштавала не меней з 300 коп грошаў. У другім шлюбе з Даротай, дачкой харужага мейшагальскага Марціна Бялевіча.
Меў сыноў
(1) Вацлава Агрыпу (2) Венцлава (3) Яна
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Старосты скірстымонскія Катэгорыя:Старосты расейнскія