Юзаф Дзежыц (; ) — польскі агратэхнік, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Казулішкі (зараз — Шчучынскі раён). У 1935—1939 гадах навучаўся ў Шчучынскай гімназіі і педагагічным ліцэі.

У гады Другой сусветнай вайны працаваў настаўнікам. З 1942 года ўдзельнічаў у ваенных акцыях польскіх партызан. У 1944—1945 гадах працаваў настаўнікам у вёсцы Псярцы.

Летам 1946 года рэпатраваўся ў Польшчу ва Уроцлаў, дзе паступіў у сельскагаспадарчы інстытут на факультэт меліярацыі.

У 1951 годзе атрымаў дыплом магістра і пачаў працаваць выкладчыкам. У 1973 годзе стаў прафесарам, а ў 1981 годзе быў абраны рэктарам Уроцлаўскай сельскагаспадарчай акадэміі.

Аўтар больш 250 навуковых прац, у тым ліку 45 падручнікаў і манаграфій.

Памёр у 2000 годзе. Пахаваны на Батавіцкіх могілках у Кракаве.

Крыніцы

Катэгорыя:Дактары сельскагаспадарчых навук