Вітольд Гінэль (; — ) — польскі ўрач-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Зяняпішы (зараз — Шчучынскі раён). Навучаўся ў Віленскім езуіцкім калегіуме. Скончыў двухгадовы курс навучання ў вайсковай школе падхарунжых рэзерву. У 1938 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.
З пачаткам Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў войска, браў удзел у ваенных дзеяннях. Пасля акупацыі Польшчы здолеў перабрацца ў Коўна, дзе працягнуў вучобу на медыцынскім факультэце. Пасля нападу Германіі на СССР вяртаецца ў родныя мясціны.
З 1942 года актыўна супрацоўнічае з падполлем. Трапіў у рукі гестапаўцаў, але здолеў уцячы. Уступіў у першы батальён 77-га пяхотнага палка Арміі Краёвай. Удзельнічаў у няўдалай спробе апанавання Шчучына польскімі партызанамі ў красавіку і ў бітве за Вільню ў ліпені 1944 года.
Пасля вайны рэпатраваўся ў Польшчу, дзе ў 1948 годзе скончыў медыцынскі факультэт у Познані.
Пасля службы ў войску ў 1952 годзе быў накіраваны на працу ў Граева, дзе ўзначаліў акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне шпіталя. Адначасова цягам 11 гадоў кіраваў мясцовым аддзелам здароўя і сацыяльнай апекі.
У 1962 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
Памёр раптоўна на працоўным месцы у 1969 годзе.
Прызнанне Быў узнагароджаны Крыжам Валечных, Залатым і Срэбраным Крыжамі Заслугі.
Імя Вітольда Гінэля з 1993 года носіць Граеўскі шпіталь.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне Катэгорыя:Медыкі Польшчы