Ігнацы Тызенгаўз () — вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-маёр арміі Вялікага княства Літоўскага.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1760 годзе.

У часы Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1792 годзе быў адміністратарам Лідскага павета. Камандаваў палком пешай гвардыі. У 1793 годы быў захоплены ў палон расейцамі і да 1795 года знаходзіўся пад арыштам.

Вярнуўшыся на радзіму гаспадарыў у сваіх шматлікіх уладаннях.

Падчас вайны 1812 года ўваходзіў у склад Часовага ўраду ВКЛ. За дапамогу ў стварэнні пяхотнага палка і артылерыйскай роты атрымаў Залаты Крыж Ордэна Ганаровага легіёна.

Пасля паразы Напалеона пад Масквой разам з рэшткамі Вялікай арміі трапіў у Еўропу. Яго маёмасць была секвестравана.

Пасля напалеонаўскіх войнаў і аб'яўлення царскай амністыі вярнуўся на радзіму. Атрымаў назад усю адабраную раней маёмасць і землі.

Быў жанаты з Марыянай Пшаздзецкай, з якой меў двух сыноў (Адольфа і Канстанціна) і дзвюх дачок (Аляксандру і Сафію).

Кавелер Ордэна Белага Арла і Ордэна Святога Станіслава.

Памёр у 1822 годзе.

Крыніцы

Ігнацы