Ян Піўнік (; ) — польскі вайсковец, адзін з камандзіраў Арміі Краёвай.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Яновіцы каля Астраўца-Свентакшыскага.
У 1932 годзе пасля заканчэння гімназіі ідзе служыць у школу падхарунжых рэзерву артылерыі ва Уладзіміры-Валынскім. У 1935-1939 гадах служыў у паліцыі.
У верасні 1939 года трапіў у лагер для інтэрнаваных польскіх вайскоўцаў у Венгрыі. У сакавіку збег з лагера і праз Югаславію і Італію трапіў у Францыю, дзе камандаваў батарэяй цяжкой артылерыі.
Пасля капітуляцыі Францыі перапраўляецца ў Вялікабрытанію. Прайшоў курс дыверсійнай падрыхтоўкі і ў лістападзе 1941 года быў накіраваны ў Польшчу для арганізацыі падпольнай сеткі. Узначаліў падпольную групу ў Роўна (Украіна), быў арыштаваны паліцыяй, але праз 4 месяцы здолеў уцячы.
У студзені 1943 года ён ажыццяўляе кіраўніцтва акцыяй па вызваленні афіцэраў АК з турмы ў Пінску. Вясной 1943 года ўзначаліў партызанскую групу ў Свентакшыскіх гарах.
У сакавіку 1944 года яго накіроўваюць на акупаваную тэрыторыю Беларусі. Ян Піўнік узначаліў Шчучынскую кампанію Наднёманскага партызанскага злучэння АК. 1 мая ён стаў камандзірам утворанага VІІ батальёна 77 пяхотнага палка АК. Пад яго камандай было больш за 700 байцоў.
У чэрвені 1944 года Ян Піўнік атрымаў загад кіраўніцтва АК арганізаваць напады на створаныя немцамі ўмацаваныя пункты абароны. 8 чэрвеня быў атакаваны і знішчаны ўмацаваны пункт каля вёскі Яхнавічы. 16 чэрвеня партызаны атакавалі ўмацаваны пункт каля вёскі Еўлашы. Пад час бою Ян Півнік загінуў. Пахаваны на вясковых могілках у Ваверцы.
Узнагароджаны двойчы Крыжам Валечных, ордэнам Virtuti Militarі V і IV ступені.
Ушанаванне памяці Яго імя носяць вуліцы ў Кракаве, Кельцах і іншых населеных пунктах Польшчы, гімназія у горадзе Бодзентыні.
Крыніцы