Вольфганг Шэльман (; ) — нямецкі ваенны лётчык-ас.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1911 годзе ў Каселі.

У 1930 годзе паступіў на вайсковую службу ў рэйхсверы Веймарскай рэспублікі. У ліку нямногіх нямецкіх лётчыкаў быў адабраны для баявой падрыхтоўкі ў Ліпецкай школе лётчыкаў-знішчальнікаў. У 1932 годзе паступіў у Дрэздэнскую вайсковую школу.

У лістападзе 1937 года ўступіў добраахвотнікам у легіён «Кондар», які змагаўся на баку нацыяналістаў Франсіска Франка ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у бітве за Францыю, у баях над Ла-Маншам і Англіяй, у Балканскай кампаніі.

На рахунку Шэльмана было 25 перамог у паветраных баях. За вайну ў Іспаніі ён атрымаў Іспанскі залаты крыж з дыяментамі, а ў 1940 годзе быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам Жалезнага крыжа.

22 чэрвеня 1941 года капітан Вольфганг Шэльман на сваім знішчальніку Messerschmitt Bf 109 у паветраным баі пад Гроднам збіў савецкі самалёт І-153, але быў пратаранены іншым савецкім самалётам, імаверна І-153 старшага лейтэнанта Пятра Кузьміна.

Шэльман здолеў выскачыць з пашкоджанага самалёта з парашутам, пасля прызямлення быў схоплены мясцовымі жыхарамі. Палоннага лётчыка даставілі ў Шчучынскі райаддзел НКВД, дзе яго, хутчэй за ўсё, расстаралялі.

Гібель Вольфганга Шэльмана лічыцца самай значнай стратай Люфтвафэ ў першы дзень аперацыі «Барбароса».

Крыніцы