Адольф Рудольф Тызенгаўз () — палкоўнік артылерыі ў напалеонаўскай арміі, уладальнік Жалудка.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1782 годзе (па іншых крыніцах — у 1790 годзе) у сяле Пячора (зараз — Вінніцкая вобласць Украіны). Атрымаў разнапланавую адукацыі, і дзякуючы расповядам бацькі пра знакамітага прашчура Антонія зацікавіўся тэатрам. Але ўсё ж такі большую перавагу аддаваў музыцы.
У вайну 1812 года ваяваў на баку Напалеона. У Жалудку сфармаваў конна-артылерыйскую роту. Яна налічвала 124 чалавекі, 131 каня і павінна была атрымаць на сваё ўзбраенне 12 гармат. 13 ліпеня 1812 года Рудольф Тызенгаўз атрымаў званне палкоўніка артылерыі ў напалеонаўскай арміі.
Пасля паразы французскага войска быў вымушаны эміграваць.
Па амністыі і рэабілітацыі шляхты вяртаецца ў Жалудок і займаецца грамадскай дзейнасцю, развівае гаспадарку і ўпарадкоўвае сядзібу і парк.
У 40 год ажаніўся з дачкой Слонімскага маршалка Жэнеўевай Пуслоўскай, якая нарадзіла яму трох дачок. Ён арганізаваў у сваім жалудоцкім палацы скрыпкавы квартэт, меў у сваёй калекцыі адну са скрыпак Страдывары.
Памёр у 1830 годзе ў у Жалудку.
Крыніцы
Адольф Рудольф