Марыя Друцкая-Любецкая () — арыстакратка, апошняя ўладальніца Шчучына з роду Сцыпіё дэль Кампа (Сцыпіёнаў).

Біяграфія Нарадзілася ў 1793 годзе ў Шчучыне. Была адзінай дачкой Юзафа Сцыпіё дэль Кампа і Тэрэзы Друцкай-Любецкай.

14 лютага 1807 года пабралася шлюбам з братам сваёй маці князем Францішкам Ксаверыем Друцкім-Любецкім, атрымаўшы ў пасаг Шчучын. Нарадзіла 2 сыноў і 5 дачок.

Па смерці мужа ў 1846 годзе стала жыла ў Парыжы.

Памерла ў 1876 годзе, пахавана на могілках Пер-Лашэз.

Марыя Друцкая-Любецкая Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз