Ленарт Меры (; 29 сакавіка 1929, Талін, Эстонія — , Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Эстоніі ў перыяд 1992—2001. Меры быў лідарам эстонскага руху за незалежнасць. Стрыечны брат Арнольда Меры.

Біяграфія Нарадзіўся 29 сакавіка 1929 года ў Таліне, у сям’і эстонскага дыпламата, пасля перакладчыка Шэкспіра на эстонскую мову, Георга Меры. Ленарт пакінуў Эстонію ў раннім узросце і разам са сваёй сям’ёй пераязджаў з краіны ў краіну, вучыўся ў дзевяці розных школах на чатырох розных мовах. Самыя цёплыя ўспаміны засталіся ў яго аб гадах праведзеных у парыжскім ліцэі Lycée Janson de Sailly. Акрамя сваёй роднай эстонскай, Ленарт Меры валодаў пяццю замежнымі мовамі: фінскай, французскай, нямецкай, англійскай і рускай.

З 1992 па 2001 гады — прэзідэнт Эстоніі. На прэзідэнцкай пасадзе прабыў два тэрміны і па эстонскай канстытуцыі быў пазбаўлены магчымасці балатавацца ў трэці раз.

Памёр 14 сакавіка 2006 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на лясных могілках.

Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Прэзідэнты Эстоніі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Эстоніі Катэгорыя:Памерлі ад раку мозгу