Леанід Мікалаевіч Давыдзе́нка (нар. , Залатаміно, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканамічнай тэорыі. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1991).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Залатаміно Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Скончыў у 1959 годзе з адзнакай Мiнскi фінансавы тэхнікум, у 1972 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканаміст. Выкладчык палітычнай эканоміі», у 1975 годзе — аспірантуру БДУ. Працаваў эканамістам у Пружанскім райфінаддзеле, інструктарам аддзела навукі і навучальных устаноў Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі.
У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-эканамiчная эфектыўнасць аграрна-прамысловай кааперацыі», а ў 1989 г. — доктарскую дысертацыю на тэму «Абагульванне працы і фарміраванне работніка-гаспадара ва ўмовах разнастайнасці форм уласнасці». З 1990 года мае званне прафесара.
У 1984—1987 гадах прарэктар БДУ. У 1987—1991 гадах загадчык кафедры Мінскай ВПШ. У 1991—1997 гадах — загадчык кафедры эканамічных навук БДУ. У 1997—2000 гадах галоўны саветнік групы саветнікаў прэм’ер-міністра. У 2000—2015 гадах — загадчык кафедры БДПУ. З 2015 года — прафесар кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя, сістэмы гаспадарання, сусветная эканоміка, дзяржаўнае рэгуляванне сацыяльна-эканамічных адносін; аграпрамысловае каапераванне; эканамічныя формы адраджэння работніка-гаспадара; эканамічная культура інвестыцыйных праектаў.
Аўтар звыш 400 навукова-метадычных прац, шэрагу манаграфій і вучэбных дапаможнікаў у галіне эканамічнай тэорыі, інстытуцыянальнай рынкавай эканомікі. Сааўтар фундаментальных акадэмічных прац: «Беларуская энцыклапедыя» (Т.5, 1997; Т.10, 2000); «Дзяржаўнае рэгуляванне сацыяльна-эканамічных адносін» (1996 г.); «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы» (2004 г.); «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 940-годдзя горада)» (2008 г.); «Беларусь: Народ. Дзяржава. Час» (2009 г.); «Духоўна-маральнае выхаванне на аснове айчынных культурна-гістарычных і рэлігійных традыцый і каштоўнасцяў» (2010 г.). На працягу апошніх гадоў з’яўляўся кіраўніком навуковых праектаў: «Уласнасць на прыродныя рэсурсы і іх эканамічная ацэнка ў Рэспубліцы Беларусь» і «Трансгранічнае супрацоўніцтва: эканамічныя і інстытуцыйныя асновы».
Навуковы рэдактар і сааўтар 10 вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ, выдадзеных з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны навукова абгрунтаваныя метадычныя рэкамендацыі па інвеставанню інавацыйных праектаў, прадпрымальніцкай справе, эканамічнай тэорыі, кіраванню інтэлектуальнай уласнасцю.
З’яўляўся членам экспертнага Савета ВАК СССР па эканамічнай тэорыі і сусветнай эканоміцы, ВАК Беларусі. Уваходзіць у склад экспертаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, экспертнага Савета аналіза праектаў фундаментальных даследаванняў па эканоміцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца членам Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры БДЭУ. Кіраўнік навуковых прац па эканамічным навукам, падрыхтаваў 3-х доктараў і 15 кандыдатаў навук.
Узнагароды Узнагароджаны 2 медалямі СССР «За працоўную адзнаку» і «За працоўную доблесць» (1971 г.), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2011), знакам «Выдатнік адукацыі» і іншымі ганаровымі граматамі.
Творы Социально-экономическая эффективность аграрно-промышленного кооперирования. — Мн., 1977. Основы экономической теории. — Мн., 1991 (у сааўт.). Государственное регулирование социально-экономических отношений. — Мн., 1996 (у сааўт.).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1941 годзе