TranslateWiki.net — вэб-платформа калектыўнага перакладу, якая працуе на аснове пашырэння «Пераклад» () для МедыяВікі.

У цяперашні час TranslateWiki.net уваходзіць у дваццатку найбуйнейшых wiki-энцыклапедый у свеце паводле колькасці старонак. У праекце ўдзельнічае каля 16 тысяч перакладчыкаўStatistics, 22 мая 2017., перакладзена больш за 120 тысяч старонак з больш чым 30 праектаў, у тым ліку МедыяВікі, OpenStreetMap, Mifos, Энцыклапедыі жыцця і MantisBT.

Асаблівасці Праект TranslateWiki.net пабудаваны на базе вікі-рухавіка з пашырэннем «Translate», што дае нізкі парог уваходу для любых карыстальнікаў Інтэрнэту. Якасць перакладаў дасягаецца шляхам вызвалення перакладчыкаў ад дадатковых задач, не звязаных з самім перакладам.

Пераклады неадкладна становяцца даступныя перакладчыку і плаўна сінхранізуюцца паміж сістэмай кантролю версій і перакладанымі Вікі-старонкамі без умяшання перакладчыка. У выпадку Медыявікі-праектаў фонду Вікімедыя, абнаўленні лакалізацыі дасягаюць сайтаў менш, чым за суткі (падобная сістэма часам называецца «бесперапынны пераклад» або «бесперапынная лакалізацыя»).

Рэдактар перакладу дае розныя магчымасці для паўаўтаматызаванага перакладу, такія як: дакументацыя паведамленняў, таксама вядомая як «кантэкст», прапановы варыянтаў перакладу з корпуса тэкстаў і машыннага перакладу, праверка перакладаў на агульныя сінтаксічныя памылкі, статус перакладу паведамленняў.

TranslateWiki.net таксама з’яўляецца семантычнай Медыявікі, часткай семантычнага павуціння.

Гісторыя

Праект TranslateWiki.net быў пачаты Нікласам Лакстромам () як платформа лакалізацыі рухавіка MediaWiki для ўсіх моў прыкладна ў чэрвені 2006 года (у той час праект меў назву Betawiki).

Акрамя перакладаў, праект падаваў інтэграванае асяроддзе распрацоўкі для MediaWiki (Nukawiki ў 2005 годзе), з акцэнтам на паляпшэнне асаблівасцяў інтэрнацыяналізацыі.

У канцы 2007 года сайт быў перанесены на бягучы дамен і да кіравання сайтам далучыўся Сібранд Мазеланд ().

У красавіку 2008 года праект падтрымліваў ужо больш за 100 моў для MediaWiki і 200 яго пашырэнняў, што зрабіла яго адным з самых перакладаных праграмных праектаў у гісторыі, а таксама гульню FreeCol. Калі праект стаў незалежным валанцёрскім праектам, яго прызналі за ўклад у сусветным поспеху рухавіка MediaWiki і праектаў фонду Вікімедыя, такіх як Вікіпедыя, даступнай больш чым на 280 мовах.

У 2009 годзе TranslateWiki быў удасканалены ў межах праекта Google Summer of Code. У 2011 былі прадстаўлены магчымасці вычыткі. У 2012 годзе яго рухавік памяці перакладаў быў распаўсюджаны на ўсе праекты Вікімедыя, за кошт выкарыстання пашырэння MediaWiki пад назвай «».

У 2013 годзе платформа перакладу падвергнулася сур’ёзнай рэканструкцыі ў межах праекта «Translate User eXperience», або «TUX», у тым ліку былі зроблены змены ў навігацыі, знешнім выглядзе рэдактара, вобласці перакладаў, фільтрах, пошуку, колеры і стылі.

Падтрымліваемыя фарматы Сярод падтрымліваемых фарматаў (іншыя могуць быць дададзены з некаторымі наладамі): МедыяВікі: інтэрфейс і старонкі GNU gettext Java .properties Android String Resources INI DTD PHP файлы JavaScript JSON PythonSingle RubyYaml і Yaml Фармат XLIFF (частковая падтрымка, бэта-версія) AMD як i18n пакет

Вядомыя прымяненні МедыяВікі і пашырэнні MediaWiki Вікія FreeCol OpenStreetMap Энцыклапедыя жыцця MantisBT FUDforum Wikipedia App pywikibot Etherpad Праграма kiwix Дакументацыя Gentoo Лінукс Дакументацыя KDE Сайт Kiwix Дакументацыя JoomlaLocalising Joomla! Дакументацыя да камп’ютара Пандора Дакументацыя да Simple Machines ForumTranslation Portal , wiki.simplemachines.org.

Гл. таксама Аўтаматызаваны пераклад

Крыніцы

Спасылкі

Translatewiki.net на Open Hub

Катэгорыя:Праекты на рухавіку MediaWiki Катэгорыя:MediaWiki Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на PHP