6 чэрвеня 2025 года ў акрузе Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША, пачаліся пратэсты супраць іміграцыйных рэйдаў. Акцыі пратэсту стартавалі ў Лос-Анджэлесе пасля таго, як іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША (ICE) правяла арышты нелегальных імігрантаў у некалькіх раёнах горада.

У першы ж дзень, калі пратэстоўцы сутыкнуліся з сіламі Дэпартамента паліцыі Лос-Анджэлеса і іміграцыйнай і мытнай паліцыяй ЗША (ICE), пратэсты супраць рэйдаў перараслі ў вулічныя беспарадкі. 7 чэрвеня падчас рэйдаў пратэстуючыя і федэральныя сілы ўступілі ў сутычкі ў Парамаўнце і Камптоне. Затым прэзідэнт Дональд Трамп федэралізаваў Нацыянальную гвардыю Каліфорніі і накіраваў у горад 300 нацыянальных гвардзейцаў. Пратэсты былі арганізаванымі, у іх прынялі ўдзел некалькі груп і незалежных пратэстоўцаў. 9 чэрвеня Пентагон разгарнуў у горадзе 700 марскіх пяхотнікаў. Крытыкі, у тым ліку губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам, назвалі ваенны адказ заўчасным, правакацыйным, накіраваным на атрыманне палітычнай выгады і аўтарытарным.

10 чэрвеня мэр горада Карэн Бас сваім указам увяла каменданцкі час пасля 20:00 гадзін з-за падпалаў і разрабавання больш за дваццаць крамаў і бізнесаўAP (Ассошиэйтед Пресс): Los Angeles leaders impose curfew as protests against Trump’s immigration crackdown continue . 11 чэрвеня яна паведаміла пра арышты больш за сто парушальнікаў парадку падчас першага каменданцкага часа і ўжо ў другі раз абвясціла каменданцкі час пасля 20:00 гадзін вечара 11 чэрвеня. Мэр таксама заявіла, што каменданцкі час будзе працягвацца столькі, колькі неабходна для поўнага аднаўлення парадкуABC NEWS: Mayor Bass announces curfew for DTLA amid ongoing anti-ICE protests New York Times: Bass Announces Downtown L.A. Curfew to Calm Protests. Прэзідэнт Трамп загадаў павялічыць колькасць байцоў нацыянальнай гвардыі да чатырох тысяч вайскоўцаўABC NEWS: Police make arrests on first night of curfew in downtown LA as protests continue . Кіраўніцтва паліцыі Лос Анджэлеса аб’явіла аб пачатым супрацоўніцтве ў расследаваннях і сілавым узаемадзеянні з федэральнымі спецслужбамі ў сувязі са шматлікімі выпадкамі парушэння грамадскага парадку і крымінальнымі злачынствамі, уключаючы вандалізм федэральных будынкаў, напады на паліцэйскіх і смяротнае нажавое раненне мужчыныABC NEWS: Police make arrests on first night of curfew in downtown LA as protests continue ABC NEWS: 2 men charged by feds for roles in LA protestsLAist: Here's everything you need to know about curfews for downtown LA Mayor Bass, LAPD Chief McDonnell provide updates on continued unrest in LA USA TODAY. У той жа час федэральныя рэйды і арышты нелегальных мігрантаў і пратэстуючых падвяргаліся крытыцы з боку прадстаўнікоў імігранцкіх абшчын з краін Лацінскай Амерыкі, а таксама палітыкаў Дэмакратычнай партыі ЗША, такіх, як губернатар Каліфорніі Гэвін НьюсанGovernor Newsom files emergency motion to block Trump’s unlawful militarization of Los Angeles CBS: California Gov. Gavin Newsom's full speech on federal response to L.A. protests .

У ходзе падзей як мінімум 30 журналістаў пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў.

Гл. таксама Пратэсты ў ЗША (2025) Пратэсты ў ЗША (2026)

Крыніцы

Катэгорыя:Чэрвень 2025 года Катэгорыя:2025 год у ЗША Катэгорыя:Пратэсты 2025 года Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў ЗША