Праспект Вярнадскага () — праспект у Паўднёва-Заходняй і Заходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы. Праходзіць ад вуліцы Касыгіна, з’яўляючыся працягам Лужнецкага метрамоста, які, у сваю чаргу, з’яўляецца працягам Камсамольскага праспекта. Размешчаны паралельна Ленінскаму праспекту, да якога затым прымыкае.
Перасякае Універсітэцкі і Ламаносаўскі праспект (плошча Джавахарлала Неру), вуліцы Удальцова і Лабачэўскага.
Злева прымыкаюць вуліцы: Будаўнікоў, Крупскай, Марыі Ульянавай, Краўчанкі, Сямёнава-Цян-Шанскага, Фёдара Гааза, 26-ці Бакінскіх Камісараў.
Справа прымыкаюць вуліцы: Акадэміка Хахлова, Каштаянца, Пакрышкіна, Трапароўская.
Нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Касыгіна. Катэгорыя:Вуліцы Масквы Катэгорыя:Праспекты Масквы