Альфрэд Дзёблін (; ) — нямецкі пісьменнік-мадэрніст, знакавая постаць экспрэсіянізму 1910-х — 1920-х гадоў.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1878 годзе ў Штэтыне. Вучыўся ў Берліне і Фрайбургу, паводле прафесіі — доктар-неўрапатолаг.
Дэбютаваў у літаратуры зборнікам «Забойства дзьмухаўца» (Die Ermordung einer Butterblume, 1913). Шырокую вядомасць Дзёбліну прынёс раман «Тры скачкі Ван-Луня» (Die drei Sprüngedes Wan-Lung, 1915), за які ён атрымаў прэмію ТэадораФантанэ. Аднак самы знакаміты ягоны раман — «Берлін, Александэрпляц» (Berlin Alexanderplatz, 1929), урбаністычны, вострасацыяльны твор, напісаны пад уплывам ідэй футурызму ў выразна экспрэсіянісцкай манеры.
У 1933 годзе эміграваў у Швейцарыю, затым у Францыю, а ў 1940 пераехаў у ЗША, дзе супрацоўнічаў з Галівудам. У 1945 годзе вярнуўся ў Германію, жыў у Майнцы і Бадэн-Бадэне, выказваўся ў падтрымку ГДР. Пісаў раманы, у тым ліку гістарычныя, апавяданні, эсэ, п’есы, сцэнары. У 1953 годзе пераехаў у Францыю. Памёр у Эмендынгене ў 1956 годзе.
Ушанаванне памяці У 1978 годзе Гюнтэрам Грасам была заснаваная прэмія імя Альфрэда Дзёбліна. У 1979 годзе Райнер Вернер Фасбіндэр зняў паводле рамана «Берлін, Александэрпляц» мастацкі фільм.
Крыніцы
Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі