«Rock and Roll Music», таксама «Rock ’n’ Roll Music» — песня амерыканскага музыканта Чака Беры, запісаная ім у 1957 годзе. Тэкст песні ўяўляе сабой своеасаблівую оду рок-н-ролу і параўнанне яго з іншымі жанрамі.

Арыгінальная версія Чака Беры Упершыню песня была выпушчана на сінгле ў верасні 1957 года і заняла 8-е месца ў агульным амерыканскім хіт-парадзе. Канцэртная прэм'ера песні адбылася 16 снежня 1957 года ў «Шоў Гая Мітчэла» на тэлеканале ABC. У 1967 годзе Беры перазапісаў песню для альбома Chuck Berry’s Golden Hits.

Іншыя версіі Папулярнасцю таксама карысталася некалькі позніх кавер-версій.

Версія «The Beatles» увайшла ў альбомы Beatles For Sale (1964) і Beatles ’65, а пазней паслужыла назвай для зборніка рок-н-ролаў гурта Rock ’n’ Roll Music, які выйшаў у 1976 годзе. Гурт запісаў сваю версію толькі за адну спробу 18 кастрычніка 1964 года дзякуючы таму, што гэтая песня вельмі доўгі час знаходзілася ў іх «жывым» канцэртным рэпертуары.

The Beach Boys у 1976 годзе запісалі сваю версію для альбома 15 Big Ones; песня стала першым сінглам з альбома і заняла 5-е месца ў амерыканскім хіт-парадзе. А па выніках года яна заняла 62-е месца ў спісе ста найпапулярнейшых поп-сінглаў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Рок-н-рол Катэгорыя:The Beatles