Філіп Ігнацы Чахо́віч-Ляхавіцкі () — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў герба «Астоя». Сын Тамаша-Міхала Чаховіча. Паводле прывілею караля Аўгуста III ад 1757 года атрымаў урад старасты раселішскага. Быў выбраны паслом ад Ашмянскага павета на канвакацыйны сойм у Варшаве. У 1782 годзе стаў дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, а пасля атрымаў пасаду харунжага завілейскагаRodowód Lachowickich-Czechowiczów herbu Ostoja // Herbarz starodawnej szlachty podług heraldyków polskich z dopełnieniem do czasów obecnych / [J. K. Wilczyński. — Paryż, 1858—1866]..
Валодаў маёнткам Свянцянка ў Завілейскім павеце.
Сям’я Быў жанаты з Барбарай Коркуць. З ёй меў дзяцей:
Даніэль. Памёр у эміграцыі ў Парыжы. Ян.
Ганна. У шлюбе з Рушчыцам, старшынёй межавога суда; Марыя. У шлюбе з Міхалам Радавіцкім, старшынёй Гродзенскай палаты грамадзянскага суда. Крыніцы
Катэгорыя:Харунжыя завілейскія Катэгорыя:Старосты раселішскія