Фёдар Одрач, сапраўднае імя Фёдар Шаламіцкі (; ) — украінскі пісьменнік.
Біяграфія Паходзіў з мясцовай шляхты. Вучыўся ў Пінскай гімназіі, скончыў Віленскае рамесна-будаўнічае вучылішча, пасля — Віленскі ўніверсітэт. З 1939 года працаваў настаўнікам у вёсцы Сошна. З 1941 года працаваў у рэдакцыі газеты «Ковельські вісті» на Валыні. З 1942 года далучаецца да Украінскай паўстанчай арміі.
З 1944 года — на эміграцыі, спачатку ў Заходняй Германіі. Там ён пазнаёміўся з Кларай Нагорскай, з якой пераехаў у Манчэстэр і пасля ажаніўся.
З 1953 года — у Таронта. Тут ён заняўся напісаннем раманаў і апавяданняў, а таксама артыкулаў для мясцовых украінскіх газет. У яго нарадзіліся дзве дачкі — Рута і Эрма.
Фёдар Одрач памёр ад інсульту 7 кастрычніка 1964 годаTheodore Odrach | The Modern Novel.
Творчасць Кнігі Одрача аўтабіяграфічныя, дзеянне адбываецца на родным яму Палессі. У мове ўжываў дыялектызмы з берасцейска-пінскага рэгіёна.
«Вощадь» — апошні твор аўтара, апублікаваны пасмяротна. Гэта першая частка задуманай трылогіі пра Палессе. Падзеі аповесці «Вощадь» адбываюцца ў сяле Хлябы Пінскага павета і ў самім Пінску. Мясцовым палескім словам «вощадь» называюць ранішняе зарыва.
Псеўданім пісьменніка — мясцовае палескае слова «одрач», якім называюць лугі каля ракі Стыр.
Памяць
У Ковелі ёсць сквер і вуліца, названыя імем Фёдара Одрача. Адкрыццё скверу адбылося ў 2012 годзе і было прымеркавана да стагоддзя з дня нараджэння пісьменніка. Вуліца з'явілася падчас дэкамунізацыі тапамінікі ў 2016 годзе, раней яна насіла імя ЧапаеваУ Ковелі з’явився скверик Федора Одрача - КовельКовелі перейменовано шість вулиць - Ковель.
У 2012 годзе да стагоддзя з дня нараджэння пісьменніка адбыўся літаратурны вечар памяці пісьменніка. Першапачаткова яго планавалі правесці ў хаце пісьменніка (яна захавалася ў Мясяцічах у вельмі дрэнным стане) або ў пінскай бібліятэцы, аднак мясцовыя ўлады не далі дазвол на мерапрыемства па прычыне ўдзелу пісьменніка ва Украінскай паўстанчай арміі. Актывісты спрабавалі давесці, што пісьменнік не ўдзельнічаў у змаганнях з Чырвонай Арміяй, аднак мерапрыемства так і не дазволілі. У выніку мерапрыемства адбылося ў Брэсце, у вузкім коле мясцовай украінскай грамадскасці.
З 2008 года дачка пісьменніка Эрма Одрач займаецца перакладам бацькавых твораў на англійскую мову.
Асобныя выданні Одрач Ф. В дорозі. — Буенос-Айрес : Перемога, 1954. — 151 с. Одрач Ф. Наше Полісся. — Вінніпег : Інститут Дослідів Волині, 1955. — 68 с. Одрач Ф. Щебетун. — Нью-Йорк, 1957. — 291 с. Одрач Ф. Півстанок за селом. — Буенос-Айрес : В-во Ю. Середяка, 1959. — 292 с. Одрач Ф. Покинута оселя. — Торонто : Добра книжка, 1960. — 305 с. Одрач Ф. На непевному ґрунті: Мемуари. — Торонто : Добра книжка, 1962. — 340 с. Одрач Ф. Вощадь. — Торонто : Комітет Видання Повісти «Вощадь» в Торонто, Онт., 1972. — 387 с. Одрач Ф. Щебетун // Хрестоматія з української літератури в Канаді. — Едмонтон, 2000. — С. 389—400. Одрач Ф. Щебетун. — Луцьк: ВАТ «Волинська обласна друкарня», 2008. — 240 с. Theodore Odrach. Wave of Terror. Chicago : Academy Chicago Publishers, 2008. 326 p. ISBN 978-0-89733-562-1 Theodore Odrach. The Village Teacher and Other Stories. London : Glagoslav Publications B.V., 2022. 308 p. ISBN 978-1914337772
Артыкулы Під мрячним британським небом // Час. — 1949. — 10 квітня. Дух професора Степана Килимника між нами // Свобода. — 1964. — Число 193. — 15 жовтня. — С. 4.
Крыніцы
Катэгорыя:Украінцы ў Канадзе