Віталія Антанаўна Палубайціце-Кале́снікава (; нар. , Шаўлі, Літва) — беларускі філолаг, выкладчыца французскай мовы, грамадская дзяячка. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт (1993). Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская абшчына літоўцаў».
Біяграфія Нарадзілася года ў Шаўлях (Літва). У 1964 годзе скончыла сярэднюю школу № 5 у Шаўлях (цяпер гімназія Вітаўта Вялікага) і паступіла на факультэт нямецкай, іспанскай і французскай моў Кіргізскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Бішкеку. Пасля аднаго года навучання вярнулася ў Літву і ў 1965 годзе паступіла на аналагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна.
У 1969 годзе была накіравана на працу ў Алжыр, дзе працавала перакладчыцай французскай мовы. У 1971 годзе выйшла замуж за беларуса — студэнта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў — і працягнула навучанне ў гэтым інстытуце, які скончыла ў 1972 годзе.
Да 2005 гада працавала на кафедры замежных моў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. У 1983 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці "10.02.06 – Раманскія мовы", у 1993 годзе атрымала званне дацэнта.
Навуковая дзейнасць Аўтарка 86 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, падручнікаў і дапаможнікаў па французскай мове. Удзельнічала ў Сусветных кангрэсах выкладчыкаў французскай мовы ў Лазане (1992) і Токіа (1996). У 1991 годзе прайшла стажыроўку ва Універсітэце Грэнобля.
Грамадская дзейнасць У 1994—2000 гадах была членам праўлення Беларускай асацыяцыі выкладчыкаў французскай мовы, з 1994 года — старшынёй Асацыяцыі супрацоўніцтва з франкамоўнымі краінамі і краінамі Балтыі.
З 2005 года — старшыня РГА «Беларуская абшчына літоўцаў», у 2006—2012 гадах — намесніца старшыні праўлення Сусветнай абшчыны літоўцаў. Член Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Мінску.
Сям’я Мае сына Андрэя (нар. 1972) і дачок Веру (нар. 1975) і Ганну (нар. 1985).
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў за плённую шматгадовую грамадскую дзейнасць на карысць беларускага грамадства і літоўскага народа да свайго 70-гадовага юбілею.
Крыніцы
Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шаўлях Катэгорыя:Літоўцы ў Беларусі