Канкатэмер — гэта доўгая бесперапынная малекула ДНК, якая змяшчае некалькі копій адной і той жа паслядоўнасці ДНК, злучаных паслядоўна. Гэтыя палімерныя малекулы звычайна з’яўляюцца копіямі ўсяго геному, злучанымі канцом да канца і падзеленымі cos- сайтамі (нуклеатыдная паслядоўнасць, з якой звязваецца бялок і сустракаецца адзін раз у кожнай копіі геному). Канкатэмеры часта з’яўляюцца вынікам рэплікацыі па тыпу кола, якое коціцца і могуць назірацца на позняй стадыі інфекцыі бактэрый фагамі. Напрыклад, калі гены ў ДНК фага размешчаны ў парадку ABC, то ў канкатэмеры гены будуць ABCABCABCABC і гэтак далей (пры ўмове, што сінтэз быў ініцыяваны паміж генамі C і A). Далей яны расшчапляюцца рыбазімамі.

Падчас актыўнай інфекцыі некаторыя віды вірусаў, рэплікуюць свой генетычны матэрыял шляхам утварэння канкатэмераў. У выпадку герпесвіруса чалавека 6 тыпу ўвесь яго геном зноў і зноў сінтэзуецца ў выглядзе адного ланцуга. Гэтыя доўгія канкатэмеры пасля расшчапляюцца паміж абласцямі pac-1 і pac-2 рыбазімамі, калі геном упакоўваецца ў асобныя вірыёны.

ДНК бактэрыяфага Т4, якая рэплікуецца, была памечана тымідзінам з трыціем і даследавана з дапамогай аўтарадыёграфіі. Да памечаных прамежкавых прадуктаў рэплікацыі ДНК адносіліся цыклічныя і разгалінаваныя цыклічныя канкатэмерныя структуры, якія, верагодна, узніклі ў выніку рэплікацыі па тыпу кола, якое коціцца.

Пры зборцы канкатэмераў з сінтэтычных алігануклеатыдаў павелічэнне канцэнтрацыі солі да 200 мМ аказалася асноўным аптымізуючым фактарам з-за яе здольнасці павялічваць іонную сілу, што паскарала ўтварэнне канкатэмераў.

Крыніцы

Літаратура Оксфардскі слоўнік біяхіміі і малекулярнай біялогіі, 2-е выд. Р. л., рэд. Oxford University Press, 2006. с. 138.

Катэгорыя:Вірусы Катэгорыя:ДНК