Галлё (, ) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Нядашаўскага сельсавета. Злілася з вёскай Запруддзе.

Размешчана за 12 км на поўдзень ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса, якая праходзіць непадалёку ад вёскі.

Гісторыя Заснаваная ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года — у Амхаўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года — Магілёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці.

У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 26 чэрвеня 1954 года — у Нядашаўскім сельсавеце. У 1990 годзе — 12 гаспадарак, 30 жыхароў, у складзе саўгаса «Магілёўскі» (цэнтр — вёска Амхавая 1).

Планіроўка Вёска складалася з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі