Спіннамазгава́я ва́дкасць, цэрэбраспінальная вадкасць, ліквар — вадкасць, якая пастаянна цыркулюе у жалудачку галаўнога мозгу, лікваправодных шляхах, субарахнаідальнай (падпавуціннай) прасторы галаўнога і спіннога мозгу.

Функцыі Засцерагае галаўны і спінны мозг ад механічных уздзеянняў, забяспечвае падтрыманне пастаяннага нутрачарапнога ціску і водна-электралітнага гамеастазу. Падтрымлівае трафічныя і абменныя працэсы паміж крывёй і мозгам. Флуктуацыя ліквора аказвае ўплыў на вегетатыўную нервовую сістэму.

Утварэнне Асноўны аб’ём цэрэбраспінальнай вадкасці утвараецца шляхам актыўнай сакрэцыі залозістымі клеткамі сасудзістых спляценняў у жалудачку галаўнога мозгу. Іншым механізмам утварэння цэрэбраспінальнай вадкасці з’яўляецца прапацяванне плазмы крыві праз сценкі крывяносных сасудаў і эпендыму жалудачкаў.

Літаратура

Катэгорыя:Біялагічныя вадкасці Катэгорыя:Галаўны мозг