Асо́ба ў мовазнаўстве — граматычная катэгорыя дзеяслова, якая паказвае адносіны вытворцы дзеяння да таго, хто гаворыць.
Катэгорыя асобы ўласцівая перш за ўсё асабовым і прыналежным займеннікам. У многіх мовах існуе і дапасаванне дзеяслова па асобе.
Катэгорыя асобы разам з катэгорыяй часу фарміруюць найважнейшую ўласцівасць сказа — прэдыкатыўнасць.
Значэнне асабовых форм Вызначаюць тры асобы і адпаведна ім тры асабовыя дзеяслоўныя формы адзіночнага і множнага ліку: Формамі 1-й асобы абазначаюць дзеянне (стан) таго, хто гаворыць (чытаю, чытаем); Формамі 2-й асобы — дзеянне (стан) таго, да каго звяртаюцца ў гаворцы (чытаеш, чытаеце); Формамі 3-й асобы — дзеянне (стан) таго, пра каго (пра што) гавораць (чытае, чытаюць).
Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць без канкрэтнага стваральніка, з’яўляюцца безасабовымі. Яны не маюць катэгорый роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох формаў часу і абазначаюць, як правіла, прыродныя з’явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека (вечарэе, пахне, нездаровіцца).
Сродкі выражэння Сродкі афармлення катэгорыі асобы ў розных мовах розныя: у германскіх і раманскіх — адначасова асабовыя займеннікі і канчаткі, у семіцкіх — асабовыя канчаткі, займеннікі і прыстаўкі. У кельцкіх мовах катэгорыя асобы можа выражацца нават у прыназоўніках.
У беларускай мове У славянскіх мовах, у тым ліку і ў беларускай, асабовыя формы дзеяслова перадаюцца праз канчаткі (у цяперашнім і будучым часе: чыта-ю, прачыта-ю; чыта-ем, прачыта-ем; чыта-еш, прачыта-еш, чыта-еце, прачыта-еце; чыта-е, прачыта-е; чыта-юць, прачыта-юць), асабовымі займеннікамі разам з асабовымі канчаткамі (я чыта-ю, я прачыта-ю; ты чыта-еш, ты прачыта-еш і гэтак далей) ці асабовымі займеннікамі і назоўнікамі (у прошлым часе: ён чытаў, вучань чытаў).
Асоба як шыфтарная катэгорыя Р. В. Якабсон адносіў асобу да так званых «шыфтарных» (ад — перамяшчацца) катэгорый, значэнне якіх залежыць ад сітуацыі маўлення. Так, значэнне займенніка першай асобы «я» непасрэдна ўказвае на таго, хто гаворыць у дадзены момант, і яго рэферэнт пастаянна змяняецца ў ходзе дыялогу.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Граматычныя катэгорыі дзеяслова Катэгорыя:Марфалогія мовы