Даніэль Бялінскі (; ) — дзеяч рэфармацыйнага руху Рэчы Паспалітай.

Паходзіў з сілезскіх мяшчан або шляхты. 3 1554 года вучыўся ў Кракаўскім універ­сітэце. Служыў казнадзеем (прапаведнікам) пры касцёле св. Барбары ў Кракаве. У канцы 1550-х гадоў адкрыта перайшоў у Рэфармацыю. Быў прапаведнікам і святаром («міністрам») пры рэфармацыйных зборах у Бжэзінах, Кракаве, з 1563 года ў Шыдлоўцы, маёнтку Мікалая Радзівіла Чорнага, з 1570 года ў Олтушы. У 2-й палове 1570-х гадоў вярнуўся ў Кракаў. У канцы жыцця пераехаў у Вільню, дзе памёр у 1591 годзе.

Рэфармацыйную дзейнасць пачаў пад уплывам Гжэгажа Паўла. Сярод антытрынітарыяў Кароны і Княства вылучаўся найбольш радыкальнымі поглядамі: ад трыдэізму эвалюцыяніраваў да дытэізму, унітарызму і анабаптызму. За свой твор, у якім паказаў шматлікія супярэчнасці Новага Запавету ў параўнанні са Старым, часова адлучаны ад кальвінісцкага руху.

Кнігі Даніэля Бялінскага не захаваліся і вядомы толькі са звестках іншых аўтараў, апанентаў і палемістаў. У прыватнасці Сымон Будны рэзка крытыкаваў творы Бялінскага ў сваёй кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры».

3 канца 1570-х гадоў Бялінскі трымаўся даволі памяркоўных кальвінісцкіх поглядаў.

У 1603 годзе творы Бялінскага ўключаны ў Індэкс забароненых кніг Рэчы Паспалітай.

Крыніцы

Літаратура

Парэцкі Я. І. Сымон Будны. — Мн., 1975; Подокшин С. А. Рефор­мация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — нач. XVII в.). — Мн., 1970; Merczyng Н. Polscy deiści i wolnomyśliciele za Jagiellonów // Przegląd Historyczny. 1911. T. 12, 3.

Катэгорыя:Польскія браты