Швайпо́льт Фіёль (; каля 1460, Нойштат-на-Айшы — 7 мая 1525/16 мая 1526) — славянскі першадрукар.

Паходжаннем немец з Франконіі, каталіцкага веравызнання. Пераехаў у Кракаў у 1479 годзе, быў майстрам гафцярскай справы (вышывання золатам па тканіне). На сродкі заможнага кракаўскага мешчаніна Яна Тужона заснаваў друкарню з кірылічнымі шрыфтамі, зробленымі Рудольфам Барсдорфам з Браўншвайга. Зберагліся чатыры выдадзеныя Фіёлем кнігі набажэнстваў на царкоўнаславянскай мове.

У двух з іх — «Актоіху» або «Васьмігласніку» (1491) і «Часаслове» (1491), ёсць кароткае пасляслоўе ў форме калафона.

Характарызуючы іншую ўключаную ў «Часаслоў» рэмарку ад выдаўца, Канстанцін Калайдовіч у 1819 годзе ўбачыў у ёй «рускую мову ў простанародным польскім або, правільней, беларускім вымаўленні» («руской язык в простонародном польском или, правильнее, белорусском выговоре»).

У дзвюх іншых кнігах — «Трыёдзі поснай» (не датавана) і «Трыёдзі кветнай» (1492), няма выходных звестак.

Імаверна, кірылічнае кнігавыдавецтва было камерцыйным прадпрыемствам, разлічаным на шырокі рынак праваслаўнага рэгіёну Усходняй Еўропы.

У лістападзе 1491 года Фіёля арыштавалі па падазрэнні ў ерасі, неўзабаве па вызваленні ён пакінуў Кракаў. Жыў у Левачы ў Славакіі.

Крыніцы

Літаратура С. 371.

Немировский Е. Л. Начало славянского книгопечатания. — , 1971. Немировский Е. Л. Описание изданий типографии Швайпольта Фиоля // Описание старопечатных изданий кирилловского шрифта. — , 1979. Немировский Е. Л. Начало славянского книгопечатания кирилловским шрифтом // Книга: исследования и материалы. — , 1991. — Сб. 63.

Ісаєвич Я. Українське книговидання: витоки, розвиток, проблеми — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України, 2002. — 520 с.

Спасылкі Актоіх Швайпольта Фіёля. — Кракаў, 1491. Факсіміле на сайце РДБ. Часаслоў Швайпольта Фіёля. — Кракаў, 1491. Факсіміле на сайце РДБ. Трыёдзь посная Швайпольта Фіёля. — Кракаў, каля 1493. Факсіміле на сайце РДБ. Трыёдзь каляровая Швайпольта Фіёля. — Кракаў, каля 1493. Факсіміле на сайце РДБ.

Катэгорыя:Нойштат-на-Айшы Катэгорыя:Друкары інкунабулы