Сэр Уільям Рандал Крымер (,  — ) — брытанскі палітык, дэпутат парламента ад Ліберальнай партыі ў 1885—1895 і ў 1900—1908 гг.

У 1865 годзе быў абраны сакратаром Міжнароднай асацыяцыі працоўных, але два гады пазней склаў паўнамоцтвы. Быў адным з заснавальнікаў Міжнароднай арбітражнай лігі і Міжпарламенцкага саюза. За сваю арбітражную дзейнасць, у тым ліку за ўдзел у англа-амерыканскім дагаворы 1897 г. аб трацейскім судзе, быў у 1903 г. удастоены Нобелеўскай прэміі міру, стаў першым лаўрэатам, які атрымаў яе аднаасобна.

Быў кавалерам французскага Ордэна Ганаровага легіёна і нарвежскага Ордэна Святога Олафа. У 1907 годзе быў прысвечаны ў рыцары.

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Вялікабрытаніі