Іван Юр’евіч Мяшчэрын (; каля 1588 — ) — вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік войнаў з Маскоўскай дзяржавай у першай палове XVII стагоддзя.
Біяграфія Паходзіў з сям’і царскага двараніна.
У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў на чале атрада добраахвотнікаў дзейнічаў ад імя каралевіча Уладзіслава, абвешчанага маскоўскім царом. У 1610—1612 гадах заняў Таропец, Невель, Себеж, Красны, таксама спрабаваў авалодаць Белым.
У 1613 годзе атрымаў ад караля Жыгімонта III у кіраванне Невель і трымаў яго да 1623 года. Пасля заканчэння ваенных дзеянняў Жыгімонт III надаў яму вёскі Стралкі і Міцянава на Смаленшчыне.
У Маскоўскай дзяржаве Мяшчэрын лічыўся здраднікам; царскі ўрад пратэставаў супраць яго валодання Невелем.
Падчас вайны 1632—1634 гадоў намагаўся перацягнуць на бок Рэчы Паспалітай царскага ваяводу Арцёмія Ізмайлава. Як узнагароду за ўдзел у кампаніі атрымаў у 1634 годзе маёнтак Лапаткіна на Смаленшчыне.
У 1646 годзе, падчас падрыхтоўкі да вайны з Турцыяй, атрымаў каралеўскі прыпаведны ліст на вярбоўку 400 данскіх казакоў.
Быў пакаёвым каралеўскім дваранінам; з 1639 года займаў пасаду чашніка смаленскага. Пасля яго смерці пасаду атрымаў сын — Я. Мяшчэрын.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ваенныя дзеячы XVII стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі Смаленскай вайны Катэгорыя:Смаленская шляхта Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Чашнікі смаленскія Катэгорыя:Старосты невельскія